Папа Францішак узнагародзіў беларускага святара залатым крыжам

© Sputnik / Ольга ХрульКсёндз Юзэф Занеўскі з узнагародай папы Францішка
Ксёндз Юзэф Занеўскі з узнагародай папы Францішка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя крыжа ад папы Рымскага, святар Юзаф Занеўскі мае дзяржаўныя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Папа Францішак узнагародзіў 75-гадовага ксяндза Юзафа Занеўскага, які паходзіць з Беларусі і ўжо доўгія гады нясе служэнне ў Расіі, крыжам Pro Ecclesia et Pontifice ("За заслугі перад Касцёлам і Папам"), паведамляе сайт Рымска-каталіцкага касцёла.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Беларускі касцёл рыхтуе пагадненне з дзяржавай

Крыж быў уручаны ў нядзелю падчас развітальнай імшы настаяцеля маскоўскага кафедральнага сабора, які пасля 26-гадовага служэння пакідае прыход, атрымаўшы новае прызначэнне.

Крыж Pro Ecclesia et Pontifice — шостая па старшынстве ўзнагарода Святога пасаду. Ёю ўзнагароджваюцца духавенства і вернікі, якія не менш за 25 гадоў свайго жыцця прысвяцілі служэнню каталіцкаму касцёлу і пантыфіку. Узнагарода была ўведзена папам Львом ХІІІ у 1888 годзе і мае форму крыжа.

© Sputnik / Ольга ХрульДакументы на ўзнагароду ад папы Францішка
Дакументы на ўзнагароду ад папы Францішка - Sputnik Беларусь
Дакументы на ўзнагароду ад папы Францішка

Юзаф Занеўскі, ураджэнец Беларусі, быў таемна пасвечаны ў святары ў Польшчы ў 1978 годзе, затым служыў у Гродзенскай вобласці, а ў 1991 годзе арцыбіскуп у Маскве Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў яго настаяцелем сталічнай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Настаяцель дамогся вяртання каталікам храма на Малой Грузінскай вуліцы, кіраваў яго аднаўленнем і атрымаў сімвалічны ключ ад кафедральнага сабора з рук дзяржаўнага сакратара Святога пасаду кардынала Анджэла Садано 12 снежня 1999 года.

Акрамя крыжа ад папы Рымскага, святар Іосіф Занеўскі мае дзяржаўныя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі. Новым пробашчам маскоўскай катэдры стаў ксёндз Уладзімір Кабак, таксама салезіянін, ураджэнец Беларусі.

Стужка навiн
0