МІНСК, 29 мая — Sputnik. У палацы Румянцавых і Паскевічаў 2 чэрвеня адбудзецца адкрыццё выставы старадаўняй гукапрайграваючай тэхнікі: фанограф, грамафонаў, патэфон канца XIX — пачатку XX стагоддзяў "Talking machine" ("Гаворачыя машыны").
Як распавялі ў музеі, прыватная калекцыя Ігара Барысевіча налічвае 75 экспанатаў і амаль тысячу кружэлак. Самыя раннія экспанаты датаваны 1898 і 1900 годам — гэта фанографы Томаса Эдысана. Усе яны ў спраўным стане, акрамя таго, наведвальнікі могуць пачуць гучанне гэтых унікальных твораў тэхнічнай думкі, якія ўладальнік на працягу 10 гадоў збіраў, рамантаваў і рэстаўраваў.
Самыя вялікія экзэмпляры на выставе — гэта канцэртныя грамафоны, іх ставілі на паркет у бальных залах. Самы маленькі — партатыўны кішэнны грамафон, які залазіць у скрыначку з-пад шпрыцаў. Акрамя тэхнікі на выставе прадстаўлены і гуканосьбіты — васковыя цыліндры і грампласцінкі.
Наведвальнікі змогуць пачуць галасы легендарных Энрыка Каруза, Фёдара Шаляпіна, караля рок-н-ролу Элвіса Прэслі, забароненага некалі ў СССР.
Дзе: Гомель, палац Румянцавых-Паскевічаў.
Калі: 2 чэрвеня з 16:00.
Кошт: для дарослых — 4 рублі, для школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў, пенсіянераў — 2 рублі.