Стала вядома, калі вернуцца трамваі на Кастрычніцкую

© Sputnik / Дмитрий АндрюшинТрамваі на фестывалі Vulica Brasil на Кастрычніцкай вуліцы
Трамваі на фестывалі Vulica Brasil на Кастрычніцкай вуліцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жыхару беларускай сталіцы прыйшлося пісаць сталічным чыноўнікам, каб даведацца пра лёс трамвайнага руху ў горадзе.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Трамваі да чыгуначнага вакзала плануюць пусціць да 1 верасня гэтага года, адпаведную інфармацыю са спасылкай на адказ на зварот у Дырэкцыю па будаўніцтве метрапалітэна ў Facebook апублікаваў мінчанін Андрэй Карпека.

Веласіпед выраблены з бярозы - Sputnik Беларусь
Беларускія вытворцы прапануюць веласіпеды з дрэва

Трамваі №1, 2, 4 і 7 перасталі хадзіць да чыгуначнага вакзала яшчэ ў 2015 годзе. Першапачаткова планавалася, што іх пусцяць ужо праз год, аднак у хуткім часе зноў перанеслі час запуску — на сакавік 2017-га.

Як стала вядома, цяпер чыноўнікі абяцаюць вярнуць мінчанам трамваі да 1 верасня 2017 гады — такі адказ у Дырэкцыі па будаўніцтве метрапалітэна атрымаў жыхар сталіцы.

Зрэшты, вернуць трамваі толькі пры ўмове адсутнасці форс-мажорных абставінаў — так сказана ў афіцыйным адказе.

Раней ішлі размовы і аб магчымым вяртанні трамваяў на вуліцу Кастрычніцкую — тут павінны былі памяняць рэйкі.

Некаторыя маршруты сталічных трамваяў былі змененыя з-за будаўніцтва станцый трэцяй веткі мінскага метрапалітэна.

Стужка навiн
0