Белстат падлічыў бедных і багатых беларусаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоПенсіянеркі
Пенсіянеркі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле атрыманых дадзеных, у Беларусі толькі 12% насельніцтва маюць даход больш за 600 рублёў.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. У Беларусі толькі 12,4% грамадзян маюць штомесячны даход у памеры ад 600 рублёў і больш, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі за першы квартал гэтага года.

Сярэднедушавыя даходы ўяўляюць сабой агульны аб'ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры гэтым улічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку тыя, хто не заняты ў эканоміцы — пенсіянеры, непаўналетнія, інваліды і беспрацоўныя. Сярэднедушавы даход не варта прыраўноўваць да зарплаты.

Пенсіянеры - Sputnik Беларусь
Віцэ-прэм'ер Жарко распавёў, калі і каму падвысяць пенсіі

Раней прэзідэнт Беларусі паставіў задачу да канца гэтага года давесці сярэднія зарплаты па краіне да 500 долараў ці тысячы рублёў. Улічваючы, што сярэднестатыстычная сям'я ўяўляе сабой двух дарослых і дваіх дзяцей, у такой сям'і сярэднедушавы даход павінен складаць 500 рублёў на чалавека. Па дадзеных Белстата, з такім узроўнем даходаў у першым квартале жылі 9,9% насельніцтва. Гэта значыць фактычна заданне прэзідэнта па зарплаце можна лічыць выкананым для 22,3% насельніцтва, а гэта крыху больш, чым для кожнага пятага грамадзяніна краіны.

У разрэзе рэгіёнаў больш за ўсё такіх грамадзян жыве ў Мінску (25,2%), менш за ўсё — у Гомельскай вобласці (8,2%).

Між тым, дадзеныя статыстыкі кажуць і аб тым, што амаль палова грамадзян — 48,8% насельніцтва — у першым квартале мела штомесячны даход у памеры не больш за 350 рублёў. Для параўнання, годам раней доля такіх грамадзян складала 53,5%.

Па дадзеных статыстыкі, у студзені-сакавіку 2017 года 6% насельніцтва краіны мелі сярэднедушавы даход у месяц ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць пражывалі за рысай беднасці. Большасць такіх у Брэсцкай вобласці — 8,7% ад колькасці насельніцтва рэгіёну.

Раней прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прызнаваў, што давесці заробкі грамадзян да канца года да 500 долараў — гэта цяжкая задача.

Са свайго боку, міжнародныя фінансавыя інстытуты папярэджвалі беларускія ўлады аб тым, што калі рост заробкаў не будзе абгрунтаваны эканамічна, гэта зноў прывядзе да крызісу ў эканоміцы і росту інфляцыі.

Стужка навiн
0