МІНСК, 31 мая — Sputnik. Крама коміксаў "Time to be a Hero" правядзе лекцыю "Усё пра чарапашак-ніндзя". Лектар Арсень Дубакоў узначальвае выдавецтва "Illusion Studios", у якім, у тым ліку, публікуюць коміксы пра чарапашак-супергерояў.
Чарапашкам сёлета споўніцца трыццаць два гады. З моманту выхаду першага комікса пра чарапах у 1984 годзе было створана некалькі варыянтаў перавыданняў першых нумароў Студыі "Міраж". Адзін толькі першы том налічвае шэсьцьдзесят два выпуска і яшчэ пяць выпускаў міні-серыі.
Выдуманая каманда з чатырох антрапаморфных чарапах-мутантаў, якія навучаюцца мастацтву ніндзюцу са сваім сэнсэем, пацуком-мутантам Сплінтэрам. Стварыўшы сваю базу ў каналізацыі Нью-Ёрка, яны змагаюцца са злом на вуліцах горада.
Правы на чарапашак-ніндзя з 1987-1989 належалі Кевіну Істмэну і Пітэру Лэрду, з 2001-2009 года належалі Пітэру Лэрду, з 2009 па цяперашні час належаць Nickelodeon Animation Studio.
Лекцыя пройдзе 5 чэрвеня ў 18:30 па адрасе вул. Харужай, 5.