МІНСК, 31 мая — Sputnik. Амерыканская кампанія Netflix прадставіла пяты сезон папулярнага палітычнага серыяла "Картачны домік".
У аснове серыяла "Картачны домік" ляжыць аднайменны раман брытанца Майкла Добса. Першы сезон "Картачнага доміка" з'явіўся на экранах у лютым 2013 года. Галоўныя ролі ў серыяле выконваюць Кевін Спэйсі і Робін Райт.
Новы сезон "Картачнага доміка" прадставілі пазней, чым звычайна — усе папярэднія сезоны з'явіліся ў сакавіку, аднак вытворчасць палітычнага трылера зацягнулася. Ужо 30 мая студыя Netflix выклала ўвесь пяты сезон — да радасці фанатаў гісторыі пра палітыка Фрэнка Андэрвуда.
Першыя водгукі аб пятым сезоне серыяла — гледачы ў захапленні і кажуць, што не могуць спыніць яго прагляд, а тое, што адбываецца ў серыяле, усё больш нагадвае амерыканскую палітычную рэчаіснасць.
11 часов назад начал смотреть "Карточный домик". Как остановиться, пока не понял.
— Мистер Лорд Чикер (@ssdcfab) 30 мая 2017 г.
Неўзабаве змогуць ацаніць новы "Картачны домік" і гледачы постсавецкіх краін: шэраг анлайн-кінатэатраў набываюць правы на паказ серыяла, а першыя серыі ў перакладзе на рускую мову ўжо з'явіліся.
У цэнтры сюжэта "Картачнага доміка" — палітычная барацьба амерыканскага палітыка Фрэнка Андэрвуда, які на момант пятага сезону ўжо з'яўляецца прэзідэнтам ЗША і разам з жонкай рыхтуецца да наступных прэзідэнцкіх выбараў.