МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Адкрыты прыём заявак на ўдзел у 24-м Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад", паведамілі Sputnik у прэс-службе кінафэста.
Міжнародны кінафорум пройдзе з 3 па 10 лістапада 2017 года ў рамках шасці конкурсных праграм:
- Асноўны конкурс ігравога кіно
- Конкурс ігравога кіно "Маладосць на маршы"
- Асноўны конкурс дакументальнага кіно
- Конкурс нацыянальных кінашколаў (дакументальнае кіно)
- Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік"
- Нацыянальны конкурс
Да ўдзелу ў "Лістападзе" прымаюцца поўнаметражныя карціны, створаныя за апошнія паўтара года. Кароткаметражныя працы могуць браць удзел толькі ў Нацыянальным конкурсе і Конкурсе нацыянальных кінашколаў.
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" — самая вялікая кінападзея Беларусі, штогод праводзіцца ў лістападзе. "Лістапад" акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Лаўрэатамі ММКФ "Лістапад" у розны час станавіліся Сяргей Лазніца, Андрэй Звягінцаў, Крысціян Мунджыў, Міраслаў Слабашпіцкі, Павел Паўліковскі і іншыя.
У ММКФ "Лістапад" штогод удзельнічае каля 150 фільмаў з больш чым 45 краін, праходзіць больш за 200 паказаў на 5 пляцоўках. Паказы фільмаў суправаджаюцца зносінамі гледачоў з аўтарамі ў фармаце Q&A. Шырокую праграму дапаўняюць майстар-класы і рэтраспектыўныя паказы. ММКФ "Лістапад" кожны год наведваюць да за 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету.
З парадкам, умовамі і тэрмінамі падачы заявак можна дэталёва азнаёміцца тут.