Фота

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Стаўбун

Падпісацца
Народнае беларускае свята Ушэсця - саракавы дзень пасля Вялікадня - у гэтым годзе выпаў на чацвер 25 мая. У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ён суправаджаецца архаічным абрадам "Ваджэнне і пахаванне Стралы".

У 2005 годзе абраду "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці надалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае адзін з самых таямнічых і архаічных абрадаў Беларусі, які захаваўся толькі ў адной вёсцы.

© Sputnik / Альфрэд МікусСамы лепшы калектыў сельскіх спявачак раней быў у Казацкіх Балсунах.
Самы лепшы калектыў сельскіх спявачак раней быў у Казацкіх Балсунах. - Sputnik Беларусь
1/20
Самы лепшы калектыў сельскіх спявачак раней быў у Казацкіх Балсунах.
© Sputnik / Альфрэд МікусЁн захаваў жывую традыцыю, мноства абрадавых песень і карагодаў, прымеркаваных да свята Ушэсця, высокае майстэрства іх выканання.
Ён захаваў жывую традыцыю, мноства абрадавых песень і карагодаў, прымеркаваных да свята Ушэсця, высокае майстэрства іх выканання - Sputnik Беларусь
2/20
Ён захаваў жывую традыцыю, мноства абрадавых песень і карагодаў, прымеркаваных да свята Ушэсця, высокае майстэрства іх выканання.
© Sputnik / Альфрэд МікусЦяпер засталося ўсяго некалькі спявачак, якія без дапамогі звонку могуць правесці абрад.
Цяпер засталося ўсяго некалькі спявачак, якія без дапамогі звонку не могуць правесці абрад. - Sputnik Беларусь
3/20
Цяпер засталося ўсяго некалькі спявачак, якія без дапамогі звонку могуць правесці абрад.
© Sputnik / Альфрэд МікусА вось у вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна традыцыю шмат гадоў захоўвалі і падтрымлівалі, праўда, з мінімальнай колькасцю ўдзельніц.
А вось у вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна традыцыю шмат гадоў захоўвалі і падтрымлівалі, праўда, з мінімальнай колькасцю удзельніц. - Sputnik Беларусь
4/20
А вось у вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна традыцыю шмат гадоў захоўвалі і падтрымлівалі, праўда, з мінімальнай колькасцю ўдзельніц.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу. - Sputnik Беларусь
5/20
У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
© Sputnik / Альфрэд МікусГэта робяць, каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
Гэта робяць, каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю. - Sputnik Беларусь
6/20
Гэта робяць, каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
© Sputnik / Альфрэд МікусКалісьці чалавек па 500-700 збіралася на "Стралу" ў кожным сяле.
Калісьці чалавек па 500-700 збіралася на Стралу ў кожным сяле. - Sputnik Беларусь
7/20
Калісьці чалавек па 500-700 збіралася на "Стралу" ў кожным сяле.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗ усіх вуліц сцякаліся ў цэнтр спявачкі, ідучы пад рукі карагодам з асноўнай стрэльнай песняй, якая і дала назву абраду.
З усіх вуліц сцякаліся ў цэнтр спявачкі, ідучы пад рукі карагодам з асноўнай стрэльнай песняй, якая і дала назву абраду. - Sputnik Беларусь
8/20
З усіх вуліц сцякаліся ў цэнтр спявачкі, ідучы пад рукі карагодам з асноўнай стрэльнай песняй, якая і дала назву абраду.
© Sputnik / Альфрэд Мікус"Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".
Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы. - Sputnik Беларусь
9/20
"Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".
© Sputnik / Альфрэд МікусНа скрыжаваннях вадзілі карагоды змейкай - як стрэлы маланкі, а таксама ў форме круга - падобнага на сонечнае свяціла.
На скрыжаваннях вадзілі карагоды змейкай - як стрэлы маланкі, а таксама ў форме круга - падобнага на сонечнае свяціла. - Sputnik Беларусь
10/20
На скрыжаваннях вадзілі карагоды змейкай - як стрэлы маланкі, а таксама ў форме круга - падобнага на сонечнае свяціла.
© Sputnik / Альфрэд МікусВыбудаваўшыся тымі ж лінейнымі карагодамі, ішлі ў поле, дзе тыя ж дзеянні паўтараліся.
Выбудаваўшыся тымі ж лінейнымі карагодамі, ішлі ў поле, дзе тыя ж дзеянні паўтараліся. - Sputnik Беларусь
11/20
Выбудаваўшыся тымі ж лінейнымі карагодамі, ішлі ў поле, дзе тыя ж дзеянні паўтараліся.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗатым закопвалі ў пасевы азімых металічныя рэчы, манеткі ці проста каласкі.
Затым закопвалі ў пасевы азімых металічныя рэчы, манеткі ці проста каласкі. - Sputnik Беларусь
12/20
Затым закопвалі ў пасевы азімых металічныя рэчы, манеткі ці проста каласкі.
© Sputnik / Альфрэд МікусТрадыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
Традыцыя згасае, ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але яна яшчэ важная жыхарам сама сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў. - Sputnik Беларусь
13/20
Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусБыццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай. - Sputnik Беларусь
14/20
Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
© Sputnik / Альфрэд Мікус"Ваджэнне і пахаванне Стралы" амаль нідзе не захавалася.
Ваджэнне і пахаванне Стралы амаль нідзе не захавалася. - Sputnik Беларусь
15/20
"Ваджэнне і пахаванне Стралы" амаль нідзе не захавалася.
© Sputnik / Альфрэд МікусМожа прайсці ўсяго некалькі год, і больш не будзе магчымасці паназіраць за архаічным абрадам.
Можа прайсці ўсяго некалькі год і больш не будзе магчымасці паназіраць за архаічным абрадам. - Sputnik Беларусь
16/20
Можа прайсці ўсяго некалькі год, і больш не будзе магчымасці паназіраць за архаічным абрадам.
© Sputnik / Альфрэд МікусЛічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна. - Sputnik Беларусь
17/20
Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
© Sputnik / Альфрэд МікусАкрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны. - Sputnik Беларусь
18/20
Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
© Sputnik / Альфрэд МікусПасля "Пахавання" лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга.
Пасля Пахавання лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга - Sputnik Беларусь
19/20
Пасля "Пахавання" лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга.
© Sputnik / Альфрэд МікусЯк і любое свята на вёсцы, "Пахаванне Стралы" збірае ўсіх за агульным сталом.
Як і любое свята на вёсцы Пахаванне Стралы збірае ўсіх за агульным сталом. - Sputnik Беларусь
20/20
Як і любое свята на вёсцы, "Пахаванне Стралы" збірае ўсіх за агульным сталом.
Стужка навiн
0