У Беларусі стартуе "Кубак бізнеса па футболе"

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкГульня ў футбол, архіўнае фота
Гульня ў футбол, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Cпаборніцтвы сярод аматарскіх каманд беларускіх кампаній пройдуць на палях Беларускай федырацыі футбола і збяруць 28 каманд з усёй краіны.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Карпаратыўны турнір па міні-футболе "Кубак бізнеса па футболе" стартуе 9 чэрвеня ў Мінску, распавялі карэспандэнту Sputnik у Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", якая выступае арганізатарам турніру.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця "Кубка бізнесу па футболе" выступіць аркестр Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Пасля цырымоніі адкрыцця турніру, 9 чэрвеня, адбудуцца першыя матчы. Акрамя гульцоў актыўны ўдзел у турніры прымуць і заўзятары. Для іх будуць арганізаваны спецыяльныя зоны актыўнасці.

Акцыя Падары дзіцяці футбольны мяч - Sputnik Беларусь
АБФФ правяла акцыю "Падары дзіцяці футбольны мяч"

"Развіццё масавага футбола з'яўляецца адной з прыярытэтных задач Беларускай федэрацыі футбола. І падтрымка такога турніру па развіццю аматарскага футбола, як "Кубак бізнесу па футболе" — вялікі крок у вырашэнні гэтай задачы. Таму што да старту праекта мы арганізоўвалі вялікую колькасць аматарскіх спаборніцтваў, усё ж яны накіраваны былі на дзяцей і падлеткаў. "Кубак бізнесу па футболе" — праект выбітны, перспектыўны і даволі унікальны. Таму што фармат праекта аматарскі, а ўдзельнікі — карпаратыўныя каманды, якія прадстаўляюць розныя сегменты бізнесу. Гэта сапраўды нова для развіцця аматарскага футбола ў нашай краіне", — адзначыў начальнік аддзела развіцця масавага футболу АБФФ Віталь Крупіца.

Што тычыцца ўдзельнікаў, то яны прымаюць удзел у гэтым турніры з некалькіх прычын — па-першае, яны самі з'яўляюцца актыўнымі заўзятарамі і прыхільнікамі футбола, па-другое, такога кшталту мерапрыемствы спрыяюць з'яднанню ў калектыве і фарміруюць камандны дух.

Па заканчэнні першага дня (9 чэрвеня) будуць вызначаны лідэры ў сваіх групах. Агулам у турніры, які працягнецца да 1 ліпеня, возьмуць удзел 28 каманд, будзе праведзена 103 гульні.

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе страціла пяць пазіцый у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), апублікаваным на афіцыйным сайце арганізацыі 1 чэрвеня.

Беларуская каманда ў маі не правяла ніводнага паядынку і з 419 баламі ў абноўленым рэйтынгу займае 83-е месца. Падапечныя Ігара Крывушэнкі ўсяго на адзін бал апярэджваюць зборную Каба-Вэрдэ, у актыве якой 418 ачкоў.

Стужка навiн
0