МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Кот Пікіс, што ў перакладзе значыць "Малышок", прэтэндуе на званне найвялікшага ў свеце. Хатні ўлюбёнец фіна Яна-Эрыка Брууна важыць 16 кілаграмаў, паведаміла фінская тэлерадыёкампанія Yle.
У даўжыню кот дасягае 120 сантыметраў, Малышок на два сантыметра даўжэй мэйн-куна Лудо. Да гэтага часу Лудо быў прызнаны самым вялікім катом у свеце.
"Я, вядома, ведаў, што мэйн-куны — найбуйнейшыя ў свеце каты, аднак зусім не чакаў, што Пікіс вырасце такім велізарным", — распавёў уладальнік ката.
Хоць кот вельмі лагодны, узяць яго на рукі можа сабе дазволіць далёка не кожны — вага хатняга гадаванца ўражвае.
Дарэчы, яшчэ адзін кот, які дасягае 120 сантыметраў у даўжыню, жыве ў Мельбурне (Аўстралія), завуць яго Амар. Словам, ні адзін гаспадар, заводзячы мэйн-куна, не ведае дакладна, што з яго вырасце.