Мірскі замак запрашае на жывы канцэрт архаічных інструментаў

© Photo : Прадастаўлена Андрэем СатугінасамМузыка і гукатэрапеўт Андрэй Сутугінас
Музыка і гукатэрапеўт Андрэй Сутугінас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канцэрт "Час кахання" ў Мірскім замку стане першым у рамках турнэ па замках Еўропы.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Ва ўнутраным дворыку Мірскага замка 24 чэрвеня адбудзецца канцэрт архаічных iнструментаў "Час кахання" Андрэя Сутугінасa, паведамілі Sputnik у прэс-службе замка.

Музыка і гукатэрапеўт Андрэй Сутугінас - Sputnik Беларусь
Андрэй Сутугінас: Мінск гучыць дрэвам і глінай

Live-кампазітар, гонг-майстар Андрэй Сутугінас у сваіх выступах выкарыстоўвае ўнікальную калекцыю інструментаў, сабраную з усяго свету: планетарныя і сімфанічныя гонгі, крыштальныя і тыбецкія чашы, шруці, конх, акарыны, сансулы.

На канцэрце Сутугінас будзе граць на адным з самых рэдкіх элементаў сваёй калекцыі: гонге чатырох стыхій, які быў зроблены па замове ў Лондане і з'яўляецца самым вялікім у Паўночнай і Усходняй Еўропе. Гэты гонг у дыяметры складае 2 метра.

Андрэй Сутугінас родам з Літвы, вучыўся рэдкаму мастацтву жывога гучання ў ЗША, Індыі, Манголіі. Праводзіць канцэрты і працуе з гукам ужо больш за 18 гадоў у Еўропе і краінах СНД.

Стужка навiн
0