МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Дзень Расіі святкуюць сёння жыхары РФ — ужо з раніцы панядзелка многія пачалі публікаваць фатаграфіі мерапрыемстваў у гонар дзяржсвята ў сваіх сацыяльных сетках.
Дзень Расіі адзначаюць у РФ 12 чэрвеня — у гэты дзень у 1990-м была прынятая Дэкларацыя аб суверэнітэце РСФСР, гэта значыць, фактычна, у гэты дзень краіна зноў стала незалежнай асобнай дзяржавай. Традыцыйна гэтае свята па ўсёй Расіі аб'яўляюць выхадным, а на вулічныя гулянні і мерапрыемствы выходзяць мільёны людзей.
Асноўныя мерапрыемствы Дня Расіі, вядома ж, запланаваны ў Маскве і Пецярбургу, аднак праграма святкавання багатая ва ўсіх гарадах РФ. Многія ўжо далучыліся да свята і публікуюць фатаграфіі мерапрыемстваў у сваіх сацыяльных сетках — напрыклад, у Instagram.
У гонар Дня Расіі многія фатаграфуюцца з плакатамі і расцяжкамі "Я люблю Расію" ці "Расія — гэта мы". Дзяўчыны актыўна 12 чэрвеня малююць сабе на шчоках сэрцайкі са сцягам сваёй краіны. Прынята ўпрыгожваць сваю вопратку ці аўтамабілі стужачкамі ў колерах дзяржаўнага сцяга РФ.
Напярэдадні святкавання Дня Расіі свята ў гонар краіны-суседкі прайшло і ў беларускай сталіцы: у цэнтры Мінска адбыўся Дзень культуры РФ, на якім паказалі ўсю разнастайнасць традыцый вялікай краіны.