МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Фантастычны баявік "Мумія" ўзначаліў беларускі кінапракат па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у панядзелак у сталічным УП "Кінавідэапракат".
Толькі ў сталічных дзяржаўных кінатэатрах на мінулым тыдні "Мумію" паглядзелі амаль 18 тысяч чалавек, якія прынеслі фільму жахаў з Крузам 96 тысяч рублёў.
Не перашкодзілі фільму "Мумія" і негатыўныя водгукі крытыкаў — яны лічаць жахі другаснымі, а станоўча адклікаюцца толькі пра візуальны шэраг карціны.
На другім месцы размяшчаюцца "Піраты Карыбскага мора" і 77,9 тысячы рублёў, на трэцім — блокбастэр сусвету DC "Цуд-жанчына" і 50 тысяч рублёў. Чацвёрты радок па касавых зборах занялі "Выратавальнікі Малібу" (13,3 тысячы рублёў), пятую — стужка Андрэя Звягінцава "Нялюбасць" (12 тысяч рублёў).
Сусветны бокс-офіс таксама размясціў "Мумію" на першым радку па зборах — за прэм'ерныя выхадныя карціна зарабіла $174 мільёна. Другое месца займае "Цуд-жанчына" — стужка пра супергероіню ўжо зарабіла $435 мільёнаў. Замыкае тройку лідэраў па сусветных зборах карціна "Піраты Карыбскага мора" — агульныя зборы яе ўжо перавысілі адзнаку ў $600 мільёнаў.
Ужо ў чацвер 15 чэрвеня ў пракат выйдзе мультфільм Disney "Тачкі 3" — хутчэй за ўсё, ён і ўзначаліць пракат на наступным тыдні.