МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове ў панядзелак прайшло без парушэнняў, заявілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).
Беларускія абітурыенты пісалі 12 чэрвеня першае цэнтралізаванае тэставанне — па беларускай мове. Усяго на выпрабаванне было зарэгістравана каля 28,5 тысяч чалавек.
Па дадзеных РІКВ Беларусі, з зарэгістраваўшыхся не з'явіліся на ЦТ больш за 1300 чалавек. Тыя з іх, хто прапусціў экзамен па ўважлiвай прычыне, змогуць напісаць беларускую мову ў адзін з рэзервовых дней.
Не было зафіксавана і парушэнняў падчас здачы ЦТ — ніхто з аўдыторый за спісванне або падказкі выдалены таксама не быў.
Наступнае ЦТ абітурыенты будуць пісаць ўжо 14 чэрвеня — па рускай мове. Вынікі па беларускай мове будуць вядомыя прыблізна праз дзесяць дзён.