"Белавія" паляцела ў Калінінград з Віцебска і назад

© Sputnik / Мария АмелинаСцюардэсы "Белавія"
Сцюардэсы Белавія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэйсы будуць выконвацца двойчы на тыдзень да 8 верасня ўключна, таксама авіяперавозчык ажыццяўляе палёты ў Калінінград з Мінска.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Авіякампанія "Белавія" 9 чэрвеня пачала выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Віцебск — Калінінград, пра гэта паведаміла прэс-служба нацыянальнага авіяперавозчыка.

Самалёт авіякампаніі Белавія - Sputnik Беларусь
"Белавія" ўвайшла ў топ самых пунктуальных авіякампаній свету

Рэйсы будуць выконвацца пераважна на самалётах CRJ 200, якія змяшчаюць да 50 пасажыраў. Самалёты будуць лётаць двойчы на тыдзень па пятніцах і нядзелях да 8 верасня ўключна.

Па інфармацыі калінінградскага аэрапорта Храбрава, працягласць палёту будзе складаць крыху больш за гадзіну.

Таксама ў летнім сезоне "Белавія" выконвае рэйсы ў Калінінград з Мінска. У раскладзе запланавана да трох рэйсаў штодня.

Стужка навiн
0