ЦТ па грамадазнаўстве адбудзецца сёння ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦэнтралізаванае тэставанне ў Мінску
Цэнтралізаванае тэставанне ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэставанне па грамадазнаўстве захацелі здаваць каля 17 тысяч абітурыентаў – пераважна тыя, хто хоча вучыцца на юрыстаў.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па грамадазнаўстве адбудзецца ў пятніцу, 16 чэрвеня, нагадалі Sputnik у Міністэрстве адукацыі Беларусі.

Цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) — неабходны этап уступнай кампаніі для большасці абітурыентаў. Раней ужо прайшлі чарговыя выпрабаванні па рускай і беларускай мовах.

Ужо 16 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць грамадазнаўства — на гуманітарны прадмет запісаліся амаль 17 тысяч абітурыентаў. Часцей за ўсё экзамен па грамадазнаўстве неабходна здаваць тым, хто накіраваны на вучобу па юрыдычных спецыяльнасцях.

Сумка і мабільнік, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
За выкарыстанне мабільнікаў з ЦТ па рускай мове выдалілі 20 чалавек

ЦТ пачынаецца ў 11:00 адначасова ва ўсіх 41 пунктах тэставання Беларусі. На напісанне тэстаў у абітурыентаў — паўтары гадзіны, за якія яны павінны будуць вырашыць 50 заданняў.

Па прадмеце "грамадазнаўства" пытанні бываюць як са сферы сацыялогіі, так і эканомікі, паліталогіі, філасофіі і іншых гуманітарных навук — на школьным узроўні. У мінулым годзе больш за 60 чалавек набралі на ЦТ па грамадазнаўстве максімальны бал — 100. Усяго адзін абітурыент атрымаў у 2016-м ацэнку ў нуль балаў.

Стужка навiн
0