Сіноптыкі нас радуюць напярэдадні выхадных: кажуць, 17 і 18 чэрвеня ўжо будзе досыць цёпла, не плануецца і дажджоў. Разам выдыхаем: нарэшце прыйшло лета! А гэта значыць, што выхадныя лепей правесці на свежым паветры. Як гэта зрабіць — чытайце парады ў афішы Sputnik.
Дзень культуры Казахстана і джазавы вечар
У Верхнім горадзе ў суботу 17 чэрвеня чакаецца адразу два цікавыя мерапрыемствы. Так, днём тут пройдзе Дзень казахскай культуры — праграма ў свята вельмі насычаная. А пасля 20:00 ля Ратушы адбудзецца чарговы "Джазавы вечар" — падзея, ўпадабаная шматлікасцю мінчукоў.
Калі не ведаеце, чым сябе заняць усю суботу — можаце яе правесці ў Верхнім горадзе: ужо з 13:00 і да позняга вечара тут будзе кіпець жыццё!
Бясплатны фітнес ў парку
Фітнес-марафон ладзяць у сталічным парку Чалюскінцаў у суботу з 11:00 — сюды можна будзе прыйсці для заняткаў фітнесам цалкам бясплатна, бо арганізоўвае спартыўнае свята адзін з беларускіх мабільных аператараў.
Пачнуць у суботу з мікс-трэніроўкі (функцыянальны, сілавы і кардыё-трэнінг), а падрабязнасці пра мерапрыемства можна прачытаць у сацыяльных сетках па тэгу #МояТренировкаСегодня.
Фестываль Vulitsa Ezha
Мінулы фестываль Vulitsa Ezha прайшоў у Мінску ў маі, і арганізатары вырашылі не чакаць доўга, а правесці новы форум вулічнай ежы ўжо ў сярэдзіне чэрвеня. Разгорнецца Vulitsa Ezha у суботу і нядзелю на тэрыторыі сталічнага парку Dreamland.
У праграме фестывалю — фудкорт, рэцэпты, барахолка і шмат чаго яшчэ. Кошт уваходу — пяць рублёў.
Вялікі модны маркет
Адзін з першых беларускіх fashion-маркетаў — для тых, хто хоча купіць сабе новых рэчаў, але не хоча ісці ў крамы сегмента мас-маркет. Вялікі модны маркет пройдзе ў суботу і нядзелю ў ГЦ "Метраполь" (Няміга, 5), а прыйсці туды можна будзе цалкам бясплатна.
У рамках маркет будзе магчымасць ацаніць задумкі і ідэі беларускіх дызайнераў — як адзення, так і аксесуараў, прадметаў інтэр'еру.
Выстава "Прафота-2017"
Працуе выстава з пачатку месяца і ўжо пасля гэтых выхадных зачыняецца, таму абавязкова паспейце яе паглядзець. Сама выстава праектнай фатаграфіі "Прафота" прысвечана памяці фотажурналіста Стэнлі Грына, а курыравала яе Ганна Шпакава.
На выставе прадстаўлены работы 23 беларускіх фатографаў, сярод якіх Сяргей Балай, Аляксандр Васюковіч, Сяргей Гудзілін, Дзіна Даніловіч, а таксама фатограф Sputnik Сяргей Лескеть і шэраг іншых. Праходзіць выстава ў прасторы "ЦЭХ" — абавязкова прыходзьце!