За захаванне Асмалоўкі выказаліся амаль пяць тысяч мінчан

© Sputnik / Виктор ТолочкоАсмалоўка
Асмалоўка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Петыцыю з заклікам захаваць раён у цэнтры Мінска ўсяго за некалькі дзён падтрымалі тысячы чалавек.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Анлайн-петыцыя супраць зносу мікрараёна Асмалоўка сабрала за некалькі дзён подпісы амаль пяці тысяч чалавек.

Историк, краевед, руководитель проекта Путешествия в прошлое Павел Дюсеков - Sputnik Беларусь
Радыё
Краязнаўца: што страцяць Мінск і яго жыхары са знікненнем Асмалоўкі

Раён Асмалоўка гарадскія ўлады хочуць цалкам знесці, а на месцы старых будынкаў пабудаваць пяціпавярхоўкі з крамамі і падземнымі паркінгамі — гэта прадугледжана горадабудаўнічым праектам планавання тэрыторыі ў межах вуліц Старавіленская — Кісялёва — Куйбышава — Камуністычная.

Нязгодныя з ідэяй знесці раён мінчане запусцілі анлайн-петыцыю з заклікам адмовіцца ад падобнай ідэі. У першыя суткі петыцыя сабрала больш за дзве тысячы подпісаў, напрыканцы тыдня — амаль пяць тысяч чалавек падтрымалі яе.

За захаванне Асмалоўкі выказваюцца многія вядомыя людзі: рэдактар Аляксей Андрэеў, драматург Юлія Чарняўская, фатограф Антон Матолька і іншыя. За знос выступіў у тым ліку і бізнесмен Юрый Зісер.

Першы спальны раён Мінска - Асмалоўка - Sputnik Беларусь
Відэа
Тэлеканал АНТ зняў сюжэт пра Асмалоўку

Таксама мінчане запусцілі ў сацыяльных сетках хаштэг #ОсмоловкаЖиви, пры дапамозе якога заклікаюць выратаваць любімы мікрараён.

Асмалоўка — квартал у межах вуліц Багдановіча, Кісялёва, Камуністычнай і Куйбышава ў Мінску. Ён лічыцца адным з першых мікрараёнаў пасляваеннай сталіцы: ён быў пабудаваны ў 1949 годзе нямецкімі ваеннапалоннымі. Гэта першы "элітны" раён Мінска: спачатку тут жылі вышэйшыя ваенныя чыны, а затым — мастакі, артысты, работнікі міністэрстваў. Зараз квартал — упадабанае месца кінематаграфістаў: у ім праходзяць здымкі сцэн гістарычных фільмаў, якія ілюструюць жыццё савецкіх грамадзян 1950-70-х гадоў.

У апошнія гады сталічныя ўлады неаднаразова заяўлялі, што раён павінен быць перабудаваны ў адпаведнасці з сучаснай структурай горада.

Стужка навiн
0