Анімацыю Gobelins прадставяць у Беларусі

© SputnikНацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае 29 чэрвеня на паказы анімацыі адной з самых знакамітых школ візуальных мастацтваў — парыжскай Gobelins l’école de l’image.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Каля 30 студэнцкіх работ прыедуць з Францыі разам з арганізатарамі паказаў і студэнтам аддзялення анімацыі Эдвардам Курчэўскім, распавялі ў НЦСМ.

Арганазітары паказу адзначылі, што ў межах мерапрыемства можна будзе не толькі паглядзець анімацыю, але і пагутарыць пра тое, як Эдварду ўдалося паступіць, аб школе і працэсе навучання.

Cкульптура Планета Анатоля Арцімовіча - Sputnik Беларусь
Кубак, клумба і планета – праект "Арт-астравы" радуе новымі аб'ектамі

Аддзяленне анімацыі ў Gobelins было заснавана ў 1975 годзе. Анімацыя ў гэтай школе — адна з мацнейшых і адна са знакаміцейшых у свеце. Сёлета гэтая школа зноў заняла першае месца ў рэйтынгу ТОП-100 лепшых анімацыйных школ свету па версіі сайта animationcareerreview.com.

Стаць студэнтам Gobelins насамрэч цяжка: туды трапляюць лепшыя з лепшых. Не дзіўна, што большасць яе выпускнікоў працуюць у лідыруючых анімацыйных студыях — Disney, Universal, BlueSky, Pixar, DreamWorks, Warner Bros.

Ад пачатку свайго існавання адзяленне анімацыі Gobelins цесна звязана з міжнародным фестывалем анімацыйных фільмаў Annecy (Festival International du Film d'Animation d'Annecy). Гэта самы прэстыжны фестываль анімацыі ў свеце.

Такое багацце якаснай анімацыі звычайна можна ўбачыць толькі ў Annecy, аднак у гэты раз ёсць выдатны шанец пазнаёміцца з працамі школы і ў Мінску.

Паказ адбудзецца 29 чэрвеня, у НЦСМ (вул. Някрасава, 3), кошт квіткоў — 3 рублі.

Стужка навiн
0