МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі напішуць у аўторак больш за 23 тысячы абітурыентаў па ўсёй Беларусі, нагадалі Sputnik у Мінадукацыі.
ЦТ — неабходны этап для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы для большасці абітурыентаў, ад неабходнасці здаваць тэсты вызваляюцца толькі пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.
Цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі — чацвёртае па папулярнасці сярод беларусаў пасля рускай мовы, матэматыкі і фізікі. На ЦТ па прадмеце запісаліся парадку 29 тысяч чалавек.
Пачнецца выпрабаванне ў 11:00 па ўсёй краіне, на напісанне тэсту па біялогіі абітурыентам адводзіцца дзве гадзiны, заданняў у тэставанні 50 — па батаніцы, заалогіі, анатоміі, генетыцы і экалогіі.
У мінулым годзе на ЦТ па біялогіі 25 чалавек атрымалі максімальны бал, а трое абітурыентаў не змаглі атрымаць і аднаго бала.