МІНСК, 20 чэр — Sputnik. У працы месенджера Skype, якім валодае карпарацыя Microsoft, з пачатку аўторка назіраюцца збоі, на некарэктную працу праграмы скардзяцца карыстальнікі па ўсім свеце.
У некаторых выпадках праграма не дазваляе адпраўляць паведамленні, пра гэта масава распавядаюць беларускія карыстальнікі Skype, у некаторых праграма проста не хоча запускацца.
Інтэрнэт-карыстальнікі таксама адзначылі і некарэктную працу мабільнага прыкладання папулярнага месенджера. Тэхпадтрымка адрапартавала аб выпраўленні памылак у дадатку, аднак збоі не спыніліся.
Раней Microsoft выпусціла абнаўленне для мабільнай версіі Skype, паведаміўшы аб змененым функцыянале сэрвісу абмену паведамленнямі.