Візітоўку маршала Жукава можна ўбачыць на выставе ў Мінску

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкГеоргій Жукаў, архіўнае фота
Георгій Жукаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наведвальнікі Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці таксама змогуць на ўласныя вочы ўбачыць візітоўкі канца ХІХ стагоддзя, якія належалі вышэйшаму саслоўю.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці запрашае 28 чэрвеня на адкрыццё выставы "Візіты і візітоўкі: дыпламатыя ў кішэні".

Выстава Мясцовае насельніцтва ў Мінску - Sputnik Беларусь
Унікальныя фатаграфіі часоў Першай сусветнай вайны паказалі ў Мінску

"Выстава ўключае ў сябе візітныя карткі і прадметы, звязаныя з палітычнымі, гістарычнымі дзеячамі, дзеячамі культуры і прадстаўнікамі дзелавых колаў. Узрост самых ранніх візітных картак налічвае больш за дзве з паловай тысячы гадоў. Першыя візітоўкі з'явіліся яшчэ ў старажытным Кітаі, аднак у сучасным разуменні яны пачалі выкарыстоўвацца ў ХІХ стагоддзі, калі ў Еўропе сфармавалася традыцыя асабістых візітаў", — распавялі ў музеі.

Наведвальнікі музея змогуць на ўласныя вочы ўбачыць візітоўкі канца ХІХ стагоддзя, якія належалі прадстаўнікам дваранскага саслоўя, у прыватнасці, надворнаму саветніку Мінскай казённай палаты Урбану Дашкевічу, а таксама ваеннаму і палітычнаму дзеячу Расійскай імперыі Гассану Канапацкаму.

Асаблівую цікавасць, па словах спецыялістаў, прадстаўляюць службовыя пасведчанні і візітныя карткі першага міністра замежных спраў БССР Кузьмы Кісялёва і маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава.

Стужка навiн
0