"Намаляваць" псіхалагічны партрэт беларускага грамадства — гэта задача складаная і не занадта аб'ектыўная, хоць ёсць дастаткова вялікі набор рысаў характару і звычак, уласцівых многім беларусам.
"На маё ўспрыманне, беларускае грамадства зараз знаходзіцца дзесьці на ўзроўні падлетка, калі спрабуе, умоўна кажучы, ад нейкіх бацькоўскіх установак, нейкіх стэрэатыпаў мінулага перайсці да таго, што "я сам". Гэта значыць жыць самастойна, вызначаючы правілы для сябе", — распавядае Лілія Ахрэмчык.
У беларускім грамадстве, як і ў любым іншым, ёсць пласт людзей актыўных, прабіўных, так званых "намагатараў" — людзей справы, якія самі будуюць уласныя сістэмы і першапачаткова настроены на вынік. Але ў той жа час ёсць вялікая колькасць людзей, увабраўшых у сабе мінулае з усімі яго страхамі і стэрэатыпамі. Такія людзі жывуць у цалкам іншых умовах і іншых праграмах.
"Многія жывуць на вельмі абмежаваныя сродкі. Але грошы і заробак — гэта паказчык таго, што ў чалавека ў галаве адбываецца, ці дазваляе ён сабе быць заможным, шчаслівым, выбіраць партнёра. Альбо я вось абрала, і хоць дрэнненькі, ды мой да канца жыцця", — распавядае Лілія Ахрэмчык.
Па словах псіхолага, часцей за ўсё самым моцным рухавіком для чалавека становіцца комплекс непаўнавартаснасці, спроба кампенсаваць уласную безгрунтоўнасць у чымсьці.
Да прыкладу, калі ёсць сумневы ў сваёй знешнасці, жанчына можа наўмысна эксплуатаваць гэтую тэму і, даказваючы сабе, што ў яе ўсё ў парадку, стаць мадэллю. Тое ж самае робіць мужчына, калі яго, напрыклад, у школе называлі лузерам, ён, вырастаючы, даказвае ўсім, што гэта не так.
"У грамадстве шмат страхаў. Гэта нармальная ўласцівасць чалавечай псіхікі — мець страх. Для чаго страх наогул існуе? Каб захаваць нам жыццё, па вялікім рахунку, адпаведна, і грамадству таксама. Акрамя таго, ёсць і калектыўныя страхі. Войны ці голад — гэта ўжо генетычная памяць, калі наша мінулае, традыцыі, гэта ўсё запісалася, і мы гэта ўсё сабіраем і ўспрымаем", — кажа Лілія Ахрэмчык.
Па словах псіхолага, галоўнае ў тым, каб такія асабістыя або калектыўныя страхі не кіравалі намі, каб мы разумелі, для чаго патрэбны кожны з такіх страхаў.
Гутарку з трэнерам-псіхолагам міжнароднага класа Ліліяй Ахрэмчык слухайце на радыё Sputnik Беларусь.