"Агульная дыктоўка" па беларускай мове пройдзе 24 чэрвеня

© Sputnik / Виктор Толочко"Татальная дыктоўка", архіўнае фота
Татальная дыктоўка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чытаць тэкст будзе рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Іван Пінігін.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Дыктоўку па беларускай мове напішуць у сталіцы 24 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі арганізатары.

"Агульная дыктоўка" — гэта падарунак да 950-годдзя Мінска жыхарам сталіцы ад арганізатараў", — распавялі суразмоўцы агенцтва.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пройдзе з 12:00 да 12:30, а сама дыктоўка — з 12:40 да 13:40.

Татальная дыктоўка ў Мінску - Sputnik Беларусь
Прага да ведаў: як прайшла "Татальная дыктоўка" ў Мінску

Для ўдзельнікаў арганізуюць гульнявую зону, дзе можна будзе пазмагацца ў беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца. Вынікі дыктоўкі будуць ацэніваць прафесійныя філолагі, а вынікі абвесцяць на працягу двух працоўных дзён.

Усе ўдзельнікі іспыту атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы.

Каб прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове, трэба зарэгістравацца на сайце і прыйсці ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана "Мегаполіс", 2 паверх) 24 чэрвеня не пазней за 12:00.

Стужка навiн
0