МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па замежных мовах пройдзе ў чацвер па ўсёй Беларусі, нагадалі Sputnik у Мінадукацыі.
Цэнтралізаванае тэставанне — неабходны этап паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы для большасці беларускіх абітурыентаў, ад ЦТ вызваленыя толькі пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.
У чацвер, 22 чэрвеня, каля 30 тысяч абітурыентаў будуць здаваць цэнтралізаванае тэставанне па замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай.
Пераважная большасць абітурыентаў з замежных моў абралі для сябе англійскую, менш за ўсё абітурыентаў вырашылі паспрабаваць свае сілы ў тэставанні па кітайскай мове.
Абітурыенты ўжо прайшлі выпрабаванні па беларускай і рускай мовах, матэматыцы, грамадазнаўстве і біялогіі. Засталіся ЦТ па фізіцы, хіміі, гісторыі Беларусі і сусветнай, а таксама геаграфіі.