Відэа

Ад ВКЛ да БССР: у музеі марозіва прайшла гістарычная дэгустацыя

Падпісацца
Марозіва ў ВКЛ астуджалі соллю, а ў XVII стагоддзі ў яго сталі дадаваць тварог – госці майстар-класа па падрыхтоўцы марозіва па старадаўніх рэцэптах даведаліся, што елі на дэсерт літоўскія князі, шляхта і іх замежныя госці, а таксама чаму многія сумуюць аб страчаным гусце савецкага марозіва.

Майстар-клас па падрыхтоўцы марозіва па старадаўніх арыгінальных рэцэптах прайшоў у музеі марозіва ў Мінску. Гасцям распавялі пра тое, што першы рэцэпт халоднага дэсерту на цяперашнія беларускія землі прывезла міланская прынцэса, якая пасля стала каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Бона Сфорца.

"Не будзем успамінаць гісторыю, што яна атруціла ўсіх — не марозівам. Марозіва ў яе добрае, яно было з яек. Гэта была такая яечная маса. У нашым выкананні яно будзе з бялкамі, але я падазраю, што ўсё ж такі гістарычна яна гатавала на жаўтке", — распавяла Sputnik вядучая майстар-класа пісьменніца і фуд-блогер Арына Лісецкая.

Гэта марозіва магла дазволіць сабе толькі знаць, бо ў XVI стагоддзі дэсерт марозіўся пры дапамозе солі, дадаў куратар музея Мікіта Самаль.

Дэгустацыя марозіва ад Боны Сфорцы выклікала ажыятаж - Sputnik Беларусь
Відэа
Дэгустацыя марозіва ад Боны Сфорцы ў Мінску выклікала ажыятаж

Галоўны сакрэт савецкага марозіва ўзору 1939 года ў тым, што туды дадавалі згушчанае малако, расказалі вядучыя.

Пасля майстар-класа абяцалі дэгустацыю. Таму жадаючых убачыць і паспрабаваць гістарычнае марозіва прыйшло шмат. У чаканні пачастунку госці, якія не маглі падабрацца да стала, шпацыравалі па музею і ахвотна фатаграфаваліся. Тыя, хто ўжо не мог чакаць, згаджаліся на фабрычнае марозіва.

Нягледзячы на ажыятаж госці, з якімі ўдалося пагутарыць Sputnik, засталіся задаволеныя мерапрыемствам.

"Падобна на крэм-брюле, вельмі салодкае. Вельмі цікава, усе дзеці хочуць хутчэй паспрабаваць марозіва другі і трэці раз. Адзіна, хацелася, каб больш марозіва было", — прызналася, зняўшы пробу з кававага марожанага XIX стагоддзя, пара маладых мінчукоў.

Стужка навiн
0