Радыё

Фестываль "Купальскае Кола" адзначае 10-гадовы юбілей

© Sputnik / Сергей ПушкинАрганізатары фестывалю "Купальскае кола" Алесь ды Алеся Таболічы
Арганізатары фестывалю Купальскае кола Алесь ды Алеся Таболічы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пра змены ў фармаце легендарнага фестывалю, цікавыя арганізацыйныя моманты, канкурэнцыю здаровую і не вельмі, а таксама пра стасункі з артыстамі на радыё Sputnik Беларусь распавялі арганізатары фестывалю Алесь ды Алеся Таболічы.
Фестываль "Купальскае Кола"адзначае 10-гадовы юбілей

Міжнародны фолк-фестываль альтэрнатыўнай музыкі "Купальскае Кола" сёлета ізноў мяняе месца свайго правядзення, але абяцае традыцыйныя забавы. Першы раз "Купальскае Кола" ладзілася ў Мінску ў 2007 годзе. З таго часу шмат чаго змянілася. Зараз гэта адзін з буйных беларускіх оўпэн-эйраў, дзе выступаюць артысты еўрапейскай і сусветнай велічыні.

Фестываль традыцыйна прысвечаны старадаўняму народнаму святу — Купаллю. Таму разам з цікавай музычнай праграмай наведвальнікаў чакаюць і купальскія абрады, майстар-класы па танцах і спевах, кірмаш, скокі праз вогнішча і карагоды.

"Фестываль змяніўся. Людзям стала цікава не проста прыходзіць паслухаць музыку. Яны хочуць праводзіць час і з дзецьмі. Фестываль ужо дарослы — 10 год, шмат у каго нарадзілася дзяцей, у некага досыць дарослыя дзеці. І хочацца перадаць тую атмасферу 90-х альбо 2000-х гадоў, але ўжо каб яе адчувалі сем'ямі", — кажа Алесь Таболіч. 

Фестываль Свята Сонца-2017 - Sputnik Беларусь
Летні сонцаварот – 2017: прыкметы, значэнне і традыцыі

Месцам правядзення фестывалю "Купальскае Кола 2017" у гэтым годзе абраны адзін з самых маляўнічых турыстычных комплексаў Беларусі — "Дукорскі маёнтак".

"Фестываль пройдзе на тэрыторыі старадаўняй панскай сядзібы, у гістарычным месцы з вялікай колькасцю незвычайных забаў для турыстаў: ўязная брама XIX стагоддзя, карчма, бровар, рамесныя майстэрні, дзіцячая "Паляна казак" з "гаваркімі" альтанкамі, невялікі заапарк і вяровачны гарадок. Дадатковай і, мабыць, самай цікавай забавай фестывалю стане знакаміты перакулены дом", — распавядаюць арганізатары.

У якасці хэдлайнераў на сцэне фестывалю "Купальскае Кола-2017" выступяць гурты з Расіі "Аркона" і "Тролль Гнет Ель", "Тінь Сонця" і "Go_А" з Украіны, ды беларускія зоркі Gods Tower і Znich. Таксама ў канцэртнай праграме возьмуць удзел многія іншыя калектывы. Эксклюзіўным "электронным" хэдлайнерам фестывалю сёлета стане нашумелы піцерскі драм-н-бэйс праект "Нейраманах Феафан".

Фестываль "Купальскае Кола" пачнецца ў суботу, 24 чэрвеня, і працягнецца у нядзелю, 25 чэвеня.

Гутарку з арганізатарамі фестываля "Купальскае кола" Алесем ды Алесяй Таболічамі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.    

Стужка навiн
0