Відэа

Фестываль "Купальскае кола" прайшоў у "Дукорскім маёнтку"

Падпісацца
Госці фестывалю святкавалі купальскае свята, не гледзячы на дождж, на сцэне выступілі "Нейромонах Феофан", Znich, Gods Tower і іншыя, глядзіце на відэа, што адбывалася на "Купальскім коле".

Міжнародны фестываль "Купальскае кола" прайшоў у 10 раз 24-25 чэрвеня. Гэтым разам для правядзення оупэн-эіра арганізатары абралі новую пляцоўку — сядзібна-паркавы турыстычны комплекс "Дукорскі маёнтак".

Фестываль сярод беларусаў больш вядомы як металічны, але сёлета арганізатары пашырылі яго музычныя межы і дадалі ў лайн-ап электроннай музыкі.

Акрамя музычнай праграмы, гледачам была прадстаўлена праграма ад беларускіх фаершчыкаў, апоўначы наведвальнікі фестывалю рушылі да рэчкі — паліць купальскае кола і пускаць вянкі па вадзе.  

"Купальскае кола-2017": дождж, мядзведзь і вогнішча —>> фотастужка.

"Купальскае кола-2017": дождж запалу не замінка — >> рэпартаж. 

Стужка навiн
0