З дапамогай гукатэрапіі магчыма карэктаваць як фізічны, так і эмацыянальны стан чалавека, прычым як "жывым", так і запісаным гукам, распавёў суразмоўца Sputnik.
"Усе хваробы — гэта псіхасаматыка, таму калі вы ў добрым, стабільным эмацыйным стане, то вашаму фізічнаму целу значна прасцей спраўляцца з усімі задачамі", — удакладніў Сутугінас.
У прыватнасці, яшчэ са старажытных часоў вядома, што гук званоў аказвае не толькі ментальнае ўздзеянне, але і фізічнае — павышае вібрацыю ў прасторы, якую не вытрымліваюць ні мікробы, ні іншыя шкодныя арганізмы, адзначыў Сутугінас.
"Гэтая вібрацыя вельмі моцна ўплывае на клетку, паколькі сама клетка валодае сваёй пачатковай частатой, прыроднай вібрацыяй, таму такое прыроднае ўздзеянне, эфект рэзанансу — паўплываць на вібрацыю нейкай больш моцнай вібрацыяй, скарэктаваць, гарманізаваць", — распавёў гукатэрапеўт.
Музыка грае на архаічных інструментах, сабраных у розных кутках планеты: планетарных і сімфанічных гонгах, крыштальных і тыбецкіх чарах, шруці, консе, акарыне, сансуле. Самы незвычайны ў калекцыі — гонг чатырох стыхій. Музычныя інструменты суразмоўца прывозіць з шматлікіх падарожжаў па ўсім свеце.
"Хочацца не проста класічных, зразумелых шмат каму інструментаў, а больш забытых, неапрацаваных, нестандартных, сапраўднага архаічнага гуку. Гэта каваныя тыбецкія "спяваючыя" чары, крышталічныя чары, конх — гэта такая велізарная ракавіна, якую ў Акіяніі з даўніх часоў выкарыстоўвалі як горн. Перкусія, бразготкі, трашчалкі, бубны разнастайныя, монахорт, шруцібокс", — распавёў Сутугінас.
Суразмоўца Sputnik адзначыў, што яму цікава ўсё, што звязана з гукам, і, у першую чаргу, з голасам, таму што голас — гэта самы важны інструмент, якім валодае чалавек.
"Мне стала сумна ад гуку, які, безумоўна, прыгожы, але абмежаваны альбо фантазіяй кампазітараў, альбо іх станам. З'явілася патрэба самому пашукаць і даследаваць магчымасці іншых спеваў, у прыватнасці, для мяне адкрылася такая практыка, як гарлавы спеў. І значна пазней я атрымаў некалькі ўрокаў ад майстра гарлавых спеваў у Лондане і зразумеў, як жа трэба здабываць гук", — распавёў Сутугінас.
Гутарку з гукатэрапеўтам, гонг-майстрам, заснавальнікам і кіраўніком "Тэатра гуку", членам міжнароднай асацыяцыі гукатэрапеўтаў Андрэем Сутугінасам і майстар-клас па гарлавых спевах слухайце на радыё Sputnik Беларусь.