У суботу, 24 чэрвеня, прайшла першая рэпетыцыя парада, прымеркаванага да Дня Незалежнасці з удзелам механізаванай калоны. Трэніроўка пачалася ў 22:00 і прайшла па традыцыйным маршруце ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў.
Аднак не ўсе танкі змаглі прыняць удзел у рэпетыцыі. Перад пачаткам мерапрыемства каля станцыі метро "Маскоўская" адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам танка Т-72.
Баявая машына на вялікай хуткасці выехала за межы праезнай часткі, урэзалася ў ліхтарны слуп і дрэва. На шчасце, ніхто не пацярпеў, танк атрымаў пашкоджанні. На месцы аварыі працавала ДАІ.
Дарэчы, у парадзе на 3 ліпеня ўдзел прымуць больш за 200 адзінак тэхнікі і чатыры тысячы вайскоўцаў.