Армія Беларусі займае 50-е месца ў свеце па ваеннай моцы

© Sputnik / Виктор ТолочкоРэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" беларускай вытворчасці
Рэактыўная сістэма залпавага агню Паланэз беларускай вытворчасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лідарамі па ваеннай моцы ў свеце з'яўляюцца ЗША, Расія і Кітай.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Беларусь займае 50-е месца ў свеце па ваеннай моцы, сведчаць дадзеныя рэйтынгу 2017 Military Strength Ranking.

Танк збіў ліхтарны слуп у Мінску - Sputnik Беларусь
Сацсеткі пра аварыю з танкам у Мінску: беларускі дрыфт

Дадзены рэйтынг улічвае колькасць Узброеных сіл, наяўнасць і колькасць ваеннай тэхнікі, фінансаванне арміі і іншыя аспекты.

Паводле дадзеных бягучага года, Беларусь знаходзіцца на 50-м месцы. У тройцы лідэраў — ЗША, Расія і Кітай. Беларусь размешчана ў кампаніі такіх краін, як Філіпіны (49), Данія (51) і Бангладэш (52).

Ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе Беларусь знаходзіцца на шостым месцы: рэспубліку абыходзяць Румынія, Чэхія, Украіна, Польшча і Расія. У той жа час, наша армія мацней, чым арміі Венгрыі, Славакіі і Балгарыі.

Беларусь мае дастаткова высокія пазіцыі па наяўнасці ў войсках узбраенняў і абсталяванасці, але нізкія месцы з пункту гледжання фінансавання арміі і колькасці вайскоўцаў.

Апошнія месцы ў рэйтынгу займаюць Сьера-Ліонэ, Сурынам і Батсвана.

Стужка навiн
0