БРЭСТ, 26 чэр — Sputnik. Выраб цёплага марозіва пачаты ў Кобрыне — яно выпускаецца ў вафельным стаканчыку і па кансістэнцыі нагадвае суфле, паведамілі Sputnik на Кобрынскім масларобна-сыраробным заводзе.
Дзякуючы асаблівасцям вытворчасці марозіва не растае, таму пасля размарозкі не "плыве", а трымае форму.
"Яно не растане пры пакаёвай тэмпературы доўгі час. Пры гэтым смакавыя якасці і ўласцівасці пасля размарозкі не губляюцца", — распавялі Sputnik на заводзе.
Зараз марозіва пакуль вырабляецца ў адзіным варыянце — сметанковае з ванільным смакам.