Відэа

Відэафакт: беларусы змадэлявалі ДТЗ з танкам у Мінску

Падпісацца
Сутыкненне танка і асвятляльнага слупа ў Мінску змадэлявала адна з беларускіх прыватных кампаній пры дапамозе настольнай лямпы і фанернай мадэлі баявой машыны.

Рэзанансная аварыя з танкам адбылася ў Мінску ў суботу перад рэпетыцыяй ваеннага парада да Дня Незалежнасці. На мокрым асфальце танк Т-72 вылецеў з праспекта Незалежнасці каля "Беларусьфільма" і літаральна знёс дрэва і асвятляльны слуп.

Гэта падзея стала адной з самых абмяркоўвальных у сацыяльных сетках, а некаторыя беларускія прадпрымальнікі вырашылі выкарыстаць такую інфармацыйную нагоду для свайго прасоўвання. Так, пінская фірма па зборы драўляных 3D-паззлаў выпусціла відэа з "адноўленай аварыяй" — з фанерным танкам і настольнай лямпай.

Танк збіў ліхтарны слуп у Мінску - Sputnik Беларусь
Сацсеткі пра аварыю з танкам у Мінску: беларускі дрыфт

"На фоне таго, што адбылося, вырашылі выкарыстаць момант і "прапіярыць вірусным ролікам" нашу прадукцыю, без мэты закрануць чые-небудзь інтарэсы і годнасць", — распавялі Sputnik у кампаніі.

Камерцыйныя арганізацыі часта выкарыстоўваюць гучныя інфармацыйныя падставы для свайго прасоўвання. Напрыклад, пасля неспадзяванкі на адкрыцці Алімпіяды-2014 у Сочы, калі не адкрылася адно з алімпійскіх кольцаў, гэта выкарыстоўвалі ў сваёй рэкламе многія міжнародныя кампаніі — у тым ліку Audi.

У Беларусі падобныя кейсы таксама ёсць. Пасля скандалу з забаронай прыносіць самакат у буйны гіпермаркет іншыя крамы будавалі рэкламу на тым, што ў іх дазволена праходзіць з самакатам. Для рэкламы далучаліся шматлікія кампаніі і да флэш-мобу "распранацца і працаваць", запушчанаму ў 2016-м пасля выказванняў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Стужка навiн
0