МІНСК, 27 чэр — Sputnik. На Маскоўскай станцыі хуткай дапамогі летам запрацуе музей, паведамляе сайт сталічнай мэрыі.
Адкрыццё намечана на жнівень, калі станцыя будзе адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння свайго заснавальніка Аляксандра Пучкова.
У музеі будзе прадстаўлены макет першай карэты хуткай дапамогі ў натуральную велічыню, дарэвалюцыйная і савецкая уніформа супрацоўнікаў, рэдкія гістарычныя дакументы і фатаграфіі, а таксама медыцынскае абсталяванне, якое выкарыстоўвалі на хуткай у розныя часы.
Акрамя таго, госці пабываюць у адноўленым мастакамі працоўным кабінеце Аляксандра Пучкова.
Праектаў, падобных на гэты, на станцыі за амаль векавую гісторыю яшчэ не было.
Масквічы таксама могуць паўдзельнічаць у стварэнні музея, перадаўшы на захоўванне цікавыя і каштоўныя прадметы, звязаныя з гісторыяй сталічнай хуткай.