Сезон збору чарніц пачаўся ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЗбор чарніц
Збор чарніц - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Інстытуце лесу прагназуюць, што грыбоў cёлета будзе больш, чым летась – чакаецца, што асабліва шмат у лясах вырасце баравікоў і чырвонагаловікаў.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Сезон збору чарніц пачаўся ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях з серады 28 чэрвеня, паведаміла газета "СБ. Беларусь сегодня".

Фестываль Лунінецкія клубніцы - Sputnik Беларусь
Клубнічныя "дажынкі" прайшлі пад Лунінцом

У рэспубліцы тэрміны збору ягад у лясных угоддзях устанаўліваюцца штогод мясцовымі аблвыканкамамі па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды.

У Брэсцкай і Гомельскай абласцях 28 чэрвеня ўжо дазволена збіраць чарніцы, у Гродзенскай і Магілёўскай — з 30 чэрвеня, Віцебскай і Мінскай з 6 і 3 ліпеня адпаведна.

"Ураджайнасць чарніцы будзе ў паўтара-два разы ніжэй, чым летась. Прычына ў прыродных анамаліях, якія паўплывалі на стан бутонаў і цвіцення ягаднікаў чарніцы", — цытуе выданне словы навуковага супрацоўніка сектара харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу НАНБ Таццяны Майсеевай.

Пры гэтым спецыяліст адзначыла, што ад чэрвеньскіх замаразкаў пацярпеў журавіннік, а брусніцы і буяцы, наадварот, яны істотнай шкоды не нанеслі.

У Інстытуце лесу прагназуюць, што грыбоў сёлета будзе больш, чым летась — чакаецца, што асабліва шмат у лясах вырасце баравікоў і чырвонагаловікаў.

Стужка навiн
0