МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Маштабны міжнародны фестываль феерверкаў чакае гасцей свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), які пройдзе 8-9 ліпеня ў аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён), паведамілі ў аргкамітэце фестывалю.
У фестывалі феерверкаў возьмуць удзел прафесійныя каманды піратэхнікаў, прызёры і пераможцы міжнародных фестываляў Беларусі, Расіі і Казахстана, якія пакажуць свае лепшыя спектаклі з выкарыстаннем апошніх піратэхнічных тэхналогій кожнай краіны.
"Спалучэнне яркіх піратэхнічных эфектаў, музыкі, што чуйна рэагуе на дынаміку феерверкаў і лазернага шоу ад пачатку да развіцця яркай зорнай кульмінацыі ўсяго відовішча, створаць непаўторную чароўную атмасферу купальскай ночы", — абяцаюць арганізатары.
Традыцыйна гасцей свята чакае культурна-забаўляльная праграма з удзелам артыстаў, музыкаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Германіі.
Арганізатары абяцаюць шмат відовішчных конкурсаў і прэзентацый, творчых праектаў, выстаў і майстар-класаў. Будзе таксама шмат смачнай ежы і напояў, для дзяцей — гульняў і забаў, для дарослых — захапляльных шоу, у тым ліку паветраную з удзелам парашутыстаў.
Гулянні пройдуць на беразе Дняпра, каля маста, які злучае не толькі два населеныя пункты — Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці — Магілёўскую і Віцебскую.