МІНСК, 2 ліп — Sputnik. Прадпрыемства БелАЗ наладзіла серыйны выпуск новай лінейкі тавараў — спартыўных трэнажораў для заняткаў на адкрытай пляцоўцы, паведамілі Sputnik у прэс-службе прадпрыемства.
Трэнажоры, прызначаныя для развіцця каардынацыі руху мышцаў i суставаў, умацавання мышцаў рук і грудзяў, прэса і спіны, трэніроўкі мышчаў ног. Лінейка трэнажораў распрацавана спецыялістамі прадпрыемства з улікам еўрапейскіх стандартаў.
"У цяперашні час распрацоўшчыкамі спартыўнага інвентара рыхтуецца канструктарская дакументацыя на новую партыю трэнажораў. Гэта будзе камплект з васьмі парных спартыўных снарадаў. Улічваючы прапановы патэнцыйнага заказчыка, на прадпрыемстве займаюцца распрацоўкай і вырабам спецыяльнага падстрэшка. Так што ў перспектыве пастаўкі трэнажораў будуць ажыццяўляцца ў камплекце з падстрэшкам", — распавялі на БелАЗе.
Дадзеныя трэнажорныя комплексы для заняткаў спортам устаноўлены ў Жодзіна на стадыёне "Тарпеда", на пляцоўках Моладзевага цэнтра і сярэдняй школы №9, у гарадах Барысаве і Гомелі.