Літоўцы асцерагаюцца сходу апоўзня з гары Гедыміна

© Sputnik / Мариус Баранаускас / Перайсці ў медыябанкБашня Гедыміна
Башня Гедыміна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўнай славутасці Вільнюса - вежы Гедыміна - пакуль нічога не пагражае. Яна па-ранейшаму адкрыта для турыстаў.

МІНСК, 2 ліп — Sputnik. Літоўскія ўлады асцерагаюцца сходу апоўзня з гары Гедыміна ў Вільнюсе пасля моцных дажджоў, якія абрынуліся на сталіцу напярэдадні, паведамляе Sputnik Літва.

Гара Гедыміна ў крытычным стане - Sputnik Беларусь
Стан гары Гедыміна выклікаў экстрэмальную сітуацыю

У суботу раніцай з паўднёва-ўсходняга боку пагорка сышоў пласт дзёрну.

"Спецыялісты з геадэзічнай службы мяркуюць, што існуе пагроза ўзнікнення апоўзня з гэтага боку", — сказаў віцэ-міністр культуры Літвы Рэналдас Аўгусцінавічус.

Чыноўнік адзначыў, што самой вежы Гедыміна небяспека не пагражае, яна застаецца адкрытай для наведвальнікаў. "Ні ў дачыненні да вежы, ні ў дачыненні да наведвальнікаў пагрозы няма. У бліжэйшыя суткі будуць зачыненыя пешаходныя сцежкі з паўднёва-ўсходняга боку, у мэтах страхоўкі і абароны вільнюсцаў і гасцей горада", — дадаў ён.

Нагадаем, на гэтым тыдні камісія па надзвычайных сітуацыях пры віленскім самакіраванні па звароце Мінкульта Літвы абвясціла НС з-за небяспечнага стану гары, на якой знаходзіцца вежа Гедыміна. Паводле слоў прэм'ер-міністра Літвы Саўлюса Скверняліса, аб'ява НС дазволіць у хуткім часе вылучыць дадатковае фінансаванне з дзяржаўных рэзервовых фондаў для будаўнічых работ на ўзгорку. Па дадзеных міністэрства культуры Літвы, на прывядзенне ў парадак паўночнай частцы схілу з бюджэту рэспублікі спатрэбіцца вылучыць 2,9 мільёна еўра, паўднёва-ўсходняга — не менш за пяць мільёнаў еўра.

Стужка навiн
0