МІНСК, 8 ліп — Sputnik. У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася інтэрактыўная выстава 3D карцін і аптычных ілюзій "Ілюзіум", распавялі ў НЦСМ.
У экспазіцыі прадстаўлены незавершаныя класічныя карціны, і галоўным персанажам кожнага палатна становіцца менавіта госць выставы — творы літаральна ажываюць у аб'ектывах фотакамер.
Па карцінах можна і трэба хадзіць, сядзець, ляжаць, прымаць самыя мудрагелістыя паставы, увасабляючы ўласную рэжысёрскую задуму. Трэба выдумаць кампазіцыю і прыдумаць, як цікава і весела дапоўніць карціну. Наведвальнікам прадставіцца магчымасць станцаваць танец, выканаць ролю Джаконды і прымерыць прапорцыі Віртувіанскага чалавека.
"Таксама на выставе гледачы ўбачаць класічныя аптычныя ілюзіі, якія дапамогуць зразумець, як ўладкована ўспрыманне прасторы, і розныя немагчымыя фігуры, якія супярэчаць законам геаметрыі", — распавялі арганізатары выставы.
Госці змогуць вымераць свой рост і праверыць сябе ва ўспрыманні каляровай гамы, каб зразумець, схільныя вы да дальтанізму, пракаціцца на Loveсіпедзе, паглядзець у таледаскоп, згуляць партыю ў гіганцкія шахматы і паказаць уласнаручна створанае прадстаўленне ў тэатры ценяў, дадалі суразмоўцы агенцтва.
Правілы наведвання выставы простыя: выдатная кампанія, добры настрой, наяўнасць фотаапарата і бязмежная фантазія.
Выстава працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) да 31 жніўня 2017 з 12:00 да 20:00, акрамя панядзелка і аўторка.