Радыё

Як у Беларусі атрымалася тое, што пакуль не ўдаецца Малдове

© Sputnik / Miroslav RotariСтаршыня Беларускай абшчыны Рэспублікі Малдова Юрый Статкевіч
Старшыня Беларускай абшчыны Рэспублікі Малдова Юрый Статкевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заклад поспеху Беларусі крыецца не толькі ў працавітасці народа, але і ў яго менталітэце, лічыць старшыня Беларускай абшчыны Рэспублікі Малдова Юрый Статкевіч.
Как у Беларуси получилось то, что пока не удается Молдове

Як беларусам удалося дабіцца таго, што пакуль не ўдаецца малдаванам — пабудаваць Еўропу ў сябе дома, на радыё Sputnik Малдова распавёў старшыня Беларускай абшчыны Рэспублікі Малдова Юрый Статкевіч.

Экскурсовод Евгений Масловский - Sputnik Беларусь
Радыё
Гід па Беларусі: наша праца ў тым, каб абуджаць павагу да краіны

"Трэба рабіць рэвалюцыю ў сябе ў галаве. Беларусы змаглі зрабіць такую рэвалюцыю. Трэба яшчэ адзначыць характар беларускі: гэта дысцыплінаванасць і выкананне законаў. Еўропа чым добрая — выкананнем законаў. У нас у Малдове працавіты народ, але і беларусы працавітыя, яны ніколі не сядзяць без справы", — сказаў Статкевіч.

На думку суразмоўцы Sputnik, многае залежыць ад моцнага лідара краіны. Статкевіч лічыць, што асаблівай заслугай прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стала тое, што пасля распаду СССР яму ўдалося захаваць вытворчасць і калектывы ў складаных умовах, калі іх прадукцыя была абсалютна не запатрабаваная.

"Гэтыя заводы тады працавалі на склады, і МАЗ, і трактарны завод — у іх не было рэалізацыі. Яму ўдалося не разваліць не толькі саму вытворчасць, але і захаваць калектывы, спецыялістаў", — адзначыў суразмоўца.

Добрыя дарогі, нізкі ўзровень злачыннасці і беспрацоўя, сацыяльныя гарантыі і медыцынскае абслугоўванне — усё гэта, на думку суразмоўцы, стала магчымым пры некалькіх умовах, адна з якіх — жорсткая дысцыпліна.

"У Беларусі, калі позна ты будзеш сядзець піць піва на лаўцы, без размоваў цябе даставяць у міліцыю. Затое парадак, ты спакойна ідзеш уначы, і гэта сапраўды будзе", — сказаў Статкевіч.

Фрагмент гутаркі са старшынёй Беларускай абшчыны Рэспублікі Малдова Юрыем Статкевічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0