МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне на 100 балаў здалі ў гэтым годзе больш за 300 чалавек, заявіў журналістам у панядзелак віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко.
Выдача сертыфікатаў аб праходжанні ЦТ пачалася ў Беларусі ў панядзелак. Дакумент з балам за экзамен неабходна мець практычна ўсім абітурыентам беларускіх ВНУ.
Як заявіў у панядзелак Жарко, максімальны вынік на тэставанні па адным прадмеце атрымалі 303 абітурыента. Па двух прадметах максімальны бал набралі 11 чалавек. У цэлым жа, адзначыў віцэ-прэм'ер, вынікі тэставання некалькі лепш леташніх.
"Гэта сведчыць аб тым, што тэсты даступныя, адпавядаюць навучальнай праграме", — паведаміў Жарко, яго словы прывяла БелТА.
У 2016-м максімальную ацэнку на ЦТ атрымалі 330 чалавек.
Ужо пасля завяршэння ўступнай кампаніі ў ВНУ Беларусі ва ўрадзе плануюць правесці вялікую нараду па цэнтралізаваным тэставанні і паступленні.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступаў з крытыкай ЦТ — заданні тэставання, паводле яго слоў, бываюць занадта цяжкімі, а падыход да правядзення іспыту па шэрагу прадметаў можна і змяніць.
Чытайце на Sputnik таксама: