Відэа

Выйшла другая серыя беларускамоўнага хорар-серыяла "Заклятыя скарбы"

Падпісацца
Першы беларускі серыял жахаў можна глядзець у адкрытым доступе ў сеціве.

Плануецца, што праект "Заклятыя скарбы" будзе складацца з васьмі серый. Першая серыя "Галаву складзеш" ужо набрала больш за чатырыста тысяч праглядаў.

Цяпер можна праглядзець другую частку веб-серыяла пад назвай "Кадук", якая прысвечана аднаму з галоўных злых духаў беларускай міфалогіі.

Шоу выходзіць з перыядычнасцю раз у месяц, а працягласць серыяў складае 10-12 хвілінаў.

Стужка навiн
0