Фестываль вулічнай ежы пройдзе ў Гомелі

© Sputnik / Анна СоколоваПрэзентацыя гастранамічнай акцыі на свяце ў Гомелі
Прэзентацыя гастранамічнай акцыі на свяце ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мерапрыемства "Гарадская ежа" будзе праходзіць 30 ліпеня ў скверы ля фантана побач з цыркам.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Гастранамічны фестываль "Гарадская ежа" пройдзе ў Гомелі 30 ліпеня, паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме.

Комплимент Чайковскому: в Гомеле засветилась клумба-рояль - Sputnik Беларусь
Камплімент Чайкоўскаму: у Гомелі засвяцілася клумба-раяль

"Мерапрыемства будзе цікава розным катэгорыям людзей: і маладым сем'ям з дзецьмі, і вегетарыянцам, і актыўным людзям, у якіх няма часу гатаваць і харчавацца дома", — лічаць арганізатары.

Пляцоўку фестывалю падзеляць на некалькі функцыянальных зон. Так, на фудкорце будзе арганізавана выстава-продаж вулічнай ежы: бургераў, хот-догаў, блінцоў з начынкамі, мяса і гародніны на грылі, сушы і дэсертаў. Усе стравы кухары вядомых рэстаранаў і кафэ прыгатуюць на вачах гараджан і гасцей Гомеля.

Арт-маркет парадуе рамеснымі вырабамі, дызайнерскім адзеннем, аксэсуарамі. У лекцыйнай зоне запланаваны майстар-класы і лекцыі па кулінарыі, модзе і прыгажосці. Забавы для гледачоў розных узростаў чакаюць у дзіцячай і гульнявой зонах. А на галоўнай сцэне фестывалю правядуць розыгрышы прызоў, танцавальныя майстар-класы. Свае музычныя сэты прадставяць дыджэі.

Мерапрыемства будуць праводзіць у скверы ля фантана побач з цыркам з 12:00 да 22:00.

Стужка навiн
0