Ярмоленка не думае, што зможа дамовіцца з Ханком

© Sputnik / Сергей ЛескетьАнатоль Ярмоленка
Анатоль Ярмоленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Артыст нагадаў пра тое, што ў песні "Вы шуміце, бярозы" ёсць новая версія, да якой усе хутка прывыкнуць.

ВІЦЕБСК, 14 ліп — Sputnik. Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка пракаментаваў сітуацыю з забаронай выконваць песні аўтарства Эдуарда Ханка падчас свайго "Зорнага часу" на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску".

Кампазітар Эдуард Ханок плануе падаць у суд на Ядвігу Паплаўскую і Анатоля Ярмоленка за выкананне яго кампазіцый без указання аўтарства і выплаты адпаведных ганарараў. Некалькі разоў кампазітар выказваўся крытычна пра артыстаў і забараніў ім выконваць "Малінаўку" і "Вы шуміце, бярозы".

Кампазітар Эдуард Ханок - Sputnik Беларусь
Радыё
Якія хіты Эдуарда Ханка больш не будуць выконваць беларускія зоркі

"Не я пачынаў гэты канфлікт, не я яго культываваў. Ханок сказаў: "Не спявайце мае песні". Я і не буду. Хоць, вядома, "Вы шуміце, бярозы" — адзін з нашых залатых хітоў", — прызнаўся Ярмоленка.

Са слоў артыста, пасля выступленняў Ханка ў СМІ ён зразумеў, што не зможа дамовіцца з кампазітарам.

"Таму мы запусцілі новую версію песні, яна будзе гучаць сёння на канцэрце, напісаную Маркам Тайтлерам. Думаю, яна будзе нязвыклай пры першым праслухоўванні. Але, перакананы, пасля пятага праслухоўвання ўсе прывыкнуць", — запэўніў народны артыст.

Ярмоленка запэўніў, што абодва варыянты песні добрыя, але калі ў Ханка з'явіцца жаданне, каб яго версія кампазіцыі на вершы Ніла Гілевіча зноў прагучала, то можна будзе знайсці кансэнсус і зноў яе выконваць.

Ханок заяўляў, што прапаноўваў Ярмоленку заключыць дагавор на выкананне яго кампазіцыі коштам у дзве з паловай тысячы долараў, аднак бакі не змаглі прыйсці да пагаднення. У выніку кампазітар плануе восенню праз суд абараняць "гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю".

Стужка навiн
0