ВІЦЕБСК, 17 ліп — Sputnik. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе маладых выканаўцаў у рамках фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" прэтэндуе на Гран-пры, перадае карэспандэнт Sputnik са сталіцы музычнага форуму.
Беларусь на конкурсе маладых выканаўцаў у рамках "Славянскага базара" прадстаўляе 19-гадовы студэнт Ягор Шаранкоў. Па выніках сваіх выступаў малады артыст змог вырвацца ў лік лідэраў рэйтынгу.
Так, па выніках другога дня фіналу конкурсу маладых выканаўцаў Ягор Шаранкоў у суме набраў 151 бал — высокіх адзнак ён заслужыў сваім выкананнем песні гурта Queen "We are the champions".
Такую ж колькасць балаў набраў і выканаўца Улад Сытнік, які прадстаўляе на "Славянскім базары" Украіну.
Абодва артыста прэтэндуюць на ўручэнне Гран-пры конкурсу, аднак з-за роўнай колькасці балаў журы можа не ўручаць галоўны прыз, тады Шаранкоў і Сытнік будуць абвешчаныя ўладальнікамі першага месца на шоу.
Беларусь перамагала на конкурсе "Славянскага базара" і ў мінулым годзе — Гран-пры тады ўзяў выканаўца Аляксей Грос.
Урачыстая цырымонія закрыцця "Славянскага базару" гэтага года і падвядзенне вынікаў адбудзецца ўвечары ў панядзелак на сцэне летняга амфітэатра.