ВІЦЕБСК, 17 ліп — Sputnik. Апошнія прадстаўленні розных праграм пройдуць у фестывальным Віцебску ў гэты панядзелак, а падсумуе "Славянскі базар" канцэрт на ўрачыстым закрыцці.
У тых, хто не паспеў за фестывальныя дні, ёсць апошні шанец атрымаць асалоду ад лялечных тэатраў. У 10:30, 11:00, 12:30 і 13:00 у беларускім тэатры "Лялька" пройдуць апошнія спектаклі.
Пачынаючы з 12 гадзін таксама апошнія прадстаўленні падрыхтуе Фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах": у камплекце выступленне музычных гуртоў, вулічных танцораў і цыркачоў. Дыслакацыя — вуліца Талстога, Пушкінская плошча і Цэнтр сучаснага мастацтва.
У шэсць вечара ў Летнім амфітэатры праспявае Валерый Меладзе з праграмай "Мой брат". А сёмай вечара расійскія тэатры пакажуць пастаноўкі "Макбэт" і "Мужчынскі водар" (месца правядзення — тэатр Якуба Коласа і КЗ "Віцебск").
У 22:00 у Летнім амфітэатры пройдзе ўрачыстае закрыццё "Славянскага базару". На сцэне выступяць Стас Міхайлаў, Ягор Крыд, Сасо Паўліяшвілі, Пётр Ялфімаў і іншыя. А ў дзве гадзіны ночы тут жа юбілейны канцэрт дасць гурт "Руки вверх".