Ідзі ў IT: прахадныя балы ў БДУІР дасягаюць 380 балаў

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) - Sputnik Беларусь
Галоўная IT-ВНУ краіны апублікавала папярэднія дадзеныя аб выніках прыёмнай кампаніі на бюджэт.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Прахадныя балы ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) сёлета дасягнулі 380 балаў з 400, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ. Беларускія ВНУ падводзяць папярэднія вынікі ўступнай кампаніі ў той час, як працягваецца залічэнне першакурснікаў.

У "кузні кадраў" IT-сферы, БДУІРы, канстатуюць рост прахадных балаў на бюджэт па ўсіх спецыяльнасцях.

Падача дакументаў у БДУ - Sputnik Беларусь
Прахадныя балы на бюджэт у БДУ прыкметна выраслі

Сярод самых запатрабаваных спецыяльнасцяў — "інфарматыка і тэхналогіі праграмавання" факультэта камп'ютарных сістэм і сетак: прахадны бал сюды склаў 380 балаў, а летась ён быў роўны 373.

Запатрабаваная і спецыяльнасць "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" — прахадны бал склаў 371 бал. Высокія вынікі патрабуюцца і на спецыяльнасць "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)" факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання — 370.

Падача дакументаў у БДУІР адбывалася пры дапамозе электроннага кабінета, а абітурыенты маглі расстаўляць спецыяльнасці па прыярытэце. Пры залічэнні абітурыентаў размяркоўвала кампутарная сістэма — зыходзячы з іх пажаданняў і набраных балаў.

Акрамя IT-спецыяльнасцяў у БДУІР, высокія прахадныя балы сёлета захаваліся на шэраг спецыяльнасцяў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і Белдзяржуніверсітэта, а таксама ў шэрагу іншых ВНУ.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі