МІНСК, 20 ліп — Sputnik. У рамках святкавання Дня горада "Бярэсце — 2017" 29 ліпеня праводзіцца акцыя — "Насустрач 1000-годдзю Брэста", паведамілі Sputnik у прэс-службе Брэсцкага гарвыканкама.
"У гэты дзень у гарадскім грамадскім транспарце (за выключэннем камерцыйных маршрутаў і таксі) можна праехаць бясплатна, маючы пры сабе выяву афіцыйнага лагатыпа, прысвечанага 1000-годдзю горада над Бугам", — растлумачылі сутнасць акцыі ў гарвыканкаме.
У якасці "праязнога дакумента" можа выкарыстоўвацца сімволіка, намаляваная на плакатах і малюнках, на вопратцы і прадметах, а таксама ў выглядзе заставак на электронных гаджэтах і розных варыяцый на тэму фэйс-арт і боды-арт.
Лагатып 1000-годдзя Брэста можна спампаваць на сайце Брэсцкага гарвыканкама тут.