У гэтыя выхадныя Дудуткі ў чарговы раз сталі арэнай для бітваў сярэднявечных рыцараў. Упершыню бойкі прайшлі ў новым фармаце — "Бітва Двароў".
Па словах арганізатара і стваральніка фестывалю Аляксандра Рака, усе сутычкі прайшлі з захаваннем цырыманіялу рыцарскіх турніраў XIV стагоддзя сярэднявечнай Еўропы. Кожны Двор прадстаўлялі 10 рыцараў на чале з правадыром, са сваім гербам і ўсёй неабходнай атрыбутыкай.
Аляксандр Рак адзначыў, што ўпершыню ў Беларусі конны турнір не з'яўляўся дэманстрацыяй навыкаў коннай выездкі, а быў поўнакантактны турнір "джойсцінг", калі два коннікі імчацца адзін на аднаго і іх задача — выбіць праціўніка з сядла.
У конным турніры прынялі ўдзел восем рыцараў у поўных даспехах. Пасля шматлікіх выездаў і зламаных копій, пераможцам турніру быў абвешчаны Павел Заслаўскі, які прадстаўляе ваенна-гістарычны клуб "Залатая шпора".
Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшлі спаборніцтвы рыцараў па кіданні дроцікаў у дзіка, а таксама — што ў сабе тояць рыцарскія забавы для сапраўдных мужчын.