Відэа

Фільм пра Высоцкага знялі ў Эстоніі да 45-годдзя першага інтэрв'ю

Падпісацца
Паэт, выканаўца і артыст Уладзімір Высоцкі першае тэлеінтэрв'ю даў 45 гадоў таму на эстонскім тэлебачанні. Гэтаму прысвечаны дакументальны фільм "Высоцкі 1972".

Двухсерыйны фільм стварыў музыкант, акцёр і арганізатар мерапрыемстваў Цімур Ілікаеў пры падтрымцы эстонскага тэлеканала ETV +, перадае Sputnik Эстонія.

У майстэрні Высоцкай, дзе калісьці выступаў легендарны бард, захоўваецца яго фота - Sputnik Беларусь
Высоцкі казаў, што беларуская мова прыгожая, як італьянская

"Ідэя стварэння дакументальнага кіно нарадзілася дзякуючы канцэртам, прысвечаным творчасці Высоцкага: некалькі гадоў запар я арганізоўваў такія мерапрыемствы рознага маштабу", — распавёў у інтэрв'ю агенцтву Ілікаеў, адзначыўшы, што дзякуючы гэтым мерапрыемствам ён зразумеў, што цікавасць да Высоцкага не згасла да гэтага часу.

Адзін з канцэртаў-трыб'ютаў Высоцкаму, які прайшоў у гэтым годзе, стаў асновай дакументальнага фільма "Высоцкі 1972".

Высоцкі памёр 37 гадоў таму, 25 ліпеня 1980 года. Ён стаў папулярным у краінах СССР і за мяжой шмат у чым дзякуючы песням уласнага сачынення, якія ён выконваў пад гітару. Высоцкі таксама зняўся ў многіх вядомых кінастужках, у тым ліку "Месца сустрэчы змяніць нельга", "Вертыкаль" і іншых.

Стужка навiн
0